Размер шрифта
-
+

Нязніклыя - стр. 32

– Марыя?! – усклікнула Паліна.

Дзяўчына стаяла ўнутры кабіны, прыціснулася спіной да сцяны. Мікола павярнуўся да яе і гучна прамовіў:

– Што? Паліна?! Што ты сказала?

Шум сустрэчнага ветру і схаваныя пад чорны капюшон вушы, не давалі ясна пачуць дзяўчыну.

Паліна маўчала. Нібы словы хлопца не даходзілі да яе. Цяжкі стан не дазваляў засяродзіцца на чымсьці, акрамя разваг другога відзежу. Яе страшна палохала думка, што яна з’язджае з глузду. А што калі не? Што тады з гэтым рабіць? Паліна была тым чалавекам, які мог хутка разгледзець усе варыянты любой сітуацыі і разлічыць іх вынік. Усё вялося да таго, што ў выніку яе складанага становішча, Мікалай зноў навядзе на яе пісталет. І хто ведае, можа на гэты раз ён націсне на курок. Бо хлопец быў траўмаваны сустрэчай з Уладзімірам. Ён вельмі баяўся сустрэць чалавека, якога кранала істота. Але ўсё ж, адзін варыянт быў у Паліны, не самы просты, але ўсё ж рабочы – трэба было прыкідвацца, што ніякіх відзежаў не было, паводзіць сябе натуральна і не загаварыць аб гэтай праблеме.

Хлопец зірнуў на яе страчаны стан і выказаў здагадку, што гэта звязана з растаннем роднага горада і магчыма, што яны больш сюды ніколі не вернуцца. Ён нават не меркаваў, якія думкі цягнуць Паліну да смутку.

– Паліна?! – крыкнуў ён, дзяўчына паглядзела на яго. – Дастань карту, паглядзі, ці правільна мы рухаемся. З табой усё добра?

Пасля яго гучных слоў яна вярнулася да сябе, зрабіла выгляд, што нічога сур'ёзнага з ёй не адбылося, і ціха сказала:

– Усё добра. Я проста задумалася аб дрэнным…

– Падыдзі бліжэй, чаго ты так адышла? Карту выцягні з заплечніка і паглядзі, ці супадаюць прыпынкі, рэйкі нас не звярнулі з шляху! – не памяншаў гучнасць у голасе Мікалай.

– Так! Зараз! – крыкнула яна ў адказ.

Шум ветру ў кабіне яшчэ больш накідваў на яе раздражняльных пачуццяў, нібы гуляў на яе нервах. Але Паліна з усіх сіл трымала планку раўнавагі і стрымлівала эмацыйны напал у сабе.

Яны ўжо ад'ехалі ад горада, Паліна звяралася з картай і пераканала хлопца ў правільнасці чыгуначнай дарогі. Як толькі выехалі да першай невялікай вёсцы – рухавік аслабеў, з-за перападаў электрычнасці, быў чуваць яго цішэючы шум. Відавочныя перабоі прымушалі хвалявацца за гэтак рызыкоўнае падарожжа. Хуткасць падала, як быццам электрычку пакідалі сілы, і яна здрадзіла сваіх пасажырыў. Але як толькі яны праехалі паварот, павярнулі на прамую чыгунку – электрычка ажыла, зноў загула з новым жыццём. Збоі спыніліся і, Мікалай задаволенымі вачыма паглядзеў на Паліну. Але ўсіх не адпускала думка раптоўнага спынення. Яны маральна рыхтаваліся да яго, а больш за ўсё, дзяўчына. Яна дадавала ў свае напружаныя думкі новыя развагі, шукала сувязь паміж збоямі і аварыяй у яе відзежы.

Страница 32