Размер шрифта
-
+

Нязніклыя - стр. 33

Калі быў пакінуты Гомель, адкрыліся шырокія палі і густыя лясы. За горадам было зусім інакш, нібы і не было ніякай катастрофы: сонца бесперашкодна сагравала чыстае паветра на пустых сельскагаспадарчых плошчах, вяршыні высокіх дрэў злёгку пагойдваліся, чыстая трава не хавалася пад пластом пылу, міма прабег зусім здаровы заяц, які не ведаў пра тое, што здарылася з людзьмі. Усё было па-сапраўднаму прыгожа і жыва. Паліна хацела спадзявацца, што так будзе і далей, наперадзе, што жыццё іх сустрэне ў іншых населеных пунктах. Але як толькі электрычка перасекла чыгуначны прыпынак «Уза», на палях і лугах з'явілася мноства чорных плям. Выпаленыя кругі, памерам з аўтамабільнае кола, былі паўсюль. Яны хаатычна знаходзіліся адзін ад аднаго, пры гэтым не дакраналіся адзін да аднаго. Некаторыя з іх яшчэ пускалі чорны дым. Тое самае было і ў лесе. Кругі, нібы сляды ад чорнай пячаткі, былі паўсюль. Ствалы павольна тлелі ў чырвона-чорных вуглях, у месцах, дзе, як лазерам, зрэзала дрэва. Суседнія вёсачкі ўсеяныя цёмнымі роўнымі кругамі. Людзей не відаць, толькі хатнія жывёлы, чорна-белыя каровы, рэдкім статкам мітусліва бегалі ля драўляных платоў.

Калі электрычка праехала прыпынак «Зялёны Востраў», Мікалай тут жа ўбачыў удалечыні дарослага чалавека, які стаяў на шпалах і энергічна размахваў рукамі. А за ім, за незнаёмцам, ляжаў перакулены цягнік, які моцна пашкодзіў рэйкі. Усе шэра-блакітныя вагоны сціснуліся і перапляліся на шляху, як купка дроў для вогнішча. У той жа момант Паліна не глядзела наперад, яна ўткнулася ў карту, нават не для таго, каб нешта даведацца ці з чымсьці зверыцца, а каб спакойна паразважаць над тым, што стала з ёй пасля дотыку істоты. Яе смутнасць і моцнае хваляванне ўтваралі цяжар у сэрцы – яна разумела, што з гэтым трэба неяк змагацца.

Мікалай апусціў галаву да панэлі кіравання, сільнымі рукамі ён пацягнуў тармазны рычаг на сябе. Электрычка зменшыла хуткасць, і да таго яшчэ, кантактныя правады страцілі забеспячэнне транспарта токам.

Паліна адчула, як шпарка скідалася хуткасць, як яе крыху схіліла наперад. Яна прыбрала ад сябе карту і, паглядзеўшы наперад, усё стала зразумела – далей ім не праехаць. Перашкода на шляху, у выглядзе збітых вагонаў, пераконвала яе ў гэтым.

Электрычка ўсё бліжэй набліжалася да аварыйнага ўчастку, павольна кацілася як шарык. Хлопец быў упэўнены, што іх транспарт спыніцца своечасова. Ён уявіў гэта ў галаве, нібыта разлічыў хуткасць і сілу тармажэння.

– Спыніся! – з назапашанай энергіяй крыкнула дзяўчына.

– Зараз! Усё будзе! – усклікнуў ён.

Страница 33