Нязніклыя - стр. 30
Страх ахутаў Паліну з галавы да ног, усё яе нутро трапятала ад агідных падзей. Але вонкава дзяўчына не падавала выгляду. Не паказвала, што была напалохана чымсьці іншым, іншым, чым проста пачварнай істотай, якая каменем ляжала за спіной. Усё здавалася ненармальным і вельмі незразумелым.
– Ну, раз няма нікога старонняга, значыць, істота да цябе не дакранулася! Не хвалюйся, яна не ўстане на ногі. Зараз табе няма чаго баяцца, – апусціў зброю Мікалай і памяняў злаваны выраз свайго твару на халодны. – Прабач, за пісталет. Я павінен быў гэта зрабіць…накіраваць яго на цябе… Дотык істоты гэта… – недагаворваючы, ён абышоў Паліну і падышоў да мёртвай істоты.
Дзяўчына з асцярожнасцю сачыла за ім, баялася зрабіць крок у бок, перабірала ў галаве ўсю блытаніну і не магла адшукаць адказы. А Мікалай хоць і паверыў ёй, але нешта ўнутры насцярожвала яго.
– Цяпер, і ты знаёма з істотай, – сказаў ён, – Але, я такую толькі раз бачыў. Яна вельмі адрозніваецца ад іншых. Занадта чыстая…і твар крыху іншы.
– А што б было, калі б істота дакранула да мяне? – сказала Паліна і цяжка выдыхнула.
Хлопец паправіў чорныя пальчаткі і з лёгкасцю адцягнуў мёртвую істоту далей ад дзяўчыны, углыб трэцяга вагона. Затым падняў і адкінуў гэтую скуру з косткамі ў тоўсты пласт пяску. Вяртаючыся назад, з незадаволеным выглядам, ён злосна паглядаў на вокны, шукаў новых істот, але вакол электрычкі было занадта спакойна. Мікалай падышоў да Паліны і больш мякка зірнуў на яе. Ён не расказваў ёй усё і адразу. Многія гісторыі чакалі правільнага месца і часу. Хлопец хацеў зберагчы Паліну ад заўчаснага страху. Але ў гэты момант адна з яго гісторый была дарэчы. Ён хацеў загладзіць сваю віну і апраўдаць свой учынак з накіраваным пісталетам. Мікалай увайшоў у кабіну, падышоў да панэлі кіравання электрычкай, паглядзеў на Яшу, які сядзеў на крэсле. Затым хлопец павярнуўся да дзяўчыны і загаварыў:
– Не памятаеш, я казаў табе ці не, што да цябе я не сустракаў па-сапраўднаму жывых людзей?! Калі так, то я табе хлусіў, але гэта было на карысць, не хацеў цябе палохаць сваімі гісторыямі. Але зараз, выпадак кажа расказаць адну. Падыдзі да мяне бліжэй, – сказаў ён і, не губляючы часу, вырашыў адначасова разабрацца з запускам электрычкі.
Дзяўчына хутка пакінула месца, дзе раней ляжала істота з знясіленым целам, з-за смерці. Паліна падышла да сяброў і зачыніла за сабой дзверы, што падзялялі кабіну з грамадскім памяшканнем. А Мікалай усё казаў:
– Як і ў першыя змрочныя дні, я ўсё хадзіў па горадзе, шукаў людзей, заходзіў усё далей, і далей. І ў адзін з такіх дзён я набрыў на хлопца, на аднагодка, які выходзіў з крамы з поўнымі пакетамі ежы. Адзін з пакетаў не вытрымаў яго хцівасці і парваўся на маіх вачах, прадукты вываліліся на пыльную паверхню. Я хацеў падбегчы да яго, дапамагчы яму і з-за радасці сустрэчы хоць нешта сказаць яму. Не паспеў. Я ўбачыў, як істота спыніла яго і ўстала перад ім. Я бачыў, як рука істоты кранула твар хлопца, а затым істота павалілася ў шэры попел, як мёртвае сухое дрэва. Я быў не занадта блізка да іх, але што разгледзеў, тое і распавядаю, – казаў Мікалай, робячы пару націскаў на кнопкі панэлі, лямпачкі загарэліся зялёным колерам і ён прадоўжыў гаварыць. – Потым з’явілася яшчэ адна істота, але пасля брэху сабакі, яна ўскрыкнула сваім рэзкім голасам, і схавалася ў пясочных вятрах. Пасля чаго, я падбег да хлопца, выказаў здагадку, што ён паранены і паспрабаваў выратаваць яго. Але ён быў у поўным парадку, так ён мне сказаў. Ён назваў мне сваё імя, Уладзімір. І ведаеш што, ён нават не вельмі здзівіўся майму з'яўленню. А без усялякай турботы вымавіў: «Ты бачыў гэта?» Я так зразумеў, ён казаў аб істотах. Мы вялі дыялог, я ішоў за ім, побач. Мы правялі нейкі час у наваколлях пустога мікрараёна. Думаў: «Ну вось, нарэшце, я не адзін.» Пакуль не пачалося яго… Ну, пакуль ён не пачаў гнаць нейкае трызненне. Ён усё часта паўтараў пра нейкія прывіды. Часта казаў пра тое, што з намі ідзе нехта яшчэ, з самага нашага знаёмства, нехта трэці. Ён казаў аб дзяўчынцы. Але акрамя Уладзіміра, я з людзей нікога не бачыў. Я правёў з ім некалькі хвілін, і за гэты час ён усё больш з’язджаў з глузду. Ён гаварыў з уяўнай дзяўчынай. Распісваў мне жахі, што ствараліся ў яго галаве, казаў аб тым, у што было цяжка паверыць. Але калі Уладзіміру здалося, што побач істоты, ён закрычаў, як шалёны, размахваў рукамі. Як я зразумеў, яму здавалася, што яны акружаюць яго і нападаюць. Толькі ўсё было спакойна ў акрузе. Затым той хлопец накінуўся на мяне. У яго жорсткіх счырванелых вачах адбівалася бязлітаснасць. Відаць, я стаў для яго той істотай, якая хацела яго забіць, а можа нейкім іншым ворагам. Я быў напалоханы, змагаўся з ім. Адчуваў яго ўдары зноў і зноў, пры гэтым не адчуваў, як па маім твары лілася мая кроў. Яша спрабаваў напужаць Уладзіміра, брахаў на яго скрозь ахоўную маску, якая ахоўвала яго ад пылу і не давала ўсадзіць іклы. Не ведаю як, можа лапай, але сабака зняў з сябе маску і дзіка накінуўся на таго хлопца – укусіў яго. У той момант я заўважыў, як Уладзімір, знаходзячыся не ў сабе, адцягнуўся ад удараў. І я адкінуў яго да машыны, выцягнуў пісталет і халоднакроўна стрэліў… Уладзімір сядзеў каля аўтамабіля, перакуліўшы галаву, нібы глядзеў у неба. Я не змог змірыцца з тым, што рабілася ў яго галаве. Хлопца мучылі галюцынацыі, крыкі ад болю, злосць і нянавісць да фантазій у галаве. Мне было вельмі страшна – і я вырашыў спыніць яго атручаны розум.