Размер шрифта
-
+

Хаціна - стр. 37

Радавы Мельнік, размясціўшыся ў некалькіх кроках ад камандзіра, з павагай падзяляў добрую справу Катлярова. З добрым настроем ён адвёў погляд ад Агуркова, а затым успомніў свайго малодшага сына і тут жа засмуткаваў.

І ў гэты час, нечакана для ўсіх, пачуўся грукат. Глухія выбухі аб'ядналі два паверхі. Яны даносіліся здалёк – загрымеў гарызонт у палаючым агні і крыві. Лінія фронту ажывілася, даючы зразумець усяму атраду Катлярова, што ўсё толькі пачынаецца. Капітан і лейтэнант чакалі гэтага, бо шум бітвы казаў пра працяг іх ваеннай аперацыі.

За вокнамі карціннай галерэі, па-ранейшаму, не было відаць варожых салдат. Але раз за разам нешта грукатала і пужала маладых салдат. З першымі выбухамі Зуйко зірнуў у прыцэл снайперскай вінтоўкі. Нібы мурашы, удалечыні мільгалі шэрыя каскі салдат. Чорны пясок падкідвала ўверх, гарачыя іскры ляцелі следам. Вось аб чым яго папярэджвала дрэннае прадчуванне.

Ад грукату дзяўчына здрыганулася і халодным позіркам рэзка паглядзела на Алеся. А той моцна схапіўся за зброю і хвалююча кінуў погляд на таварыша па службе, быццам чакаючы ад яго нейкага адказу. Але радавы Зуйко, працягваў назіраць, ні на секунду не адыходзіў ад акна.

Камандзір падабраў рацыю, якую раней адкінуў у бок. Да няшчасця, яна зноў падводзіла яго, шыпела, як змяя, злавала Катлярова. Ён яшчэ мацней адкінуў яе да лесвіцы і раздражнёна крыкнуў:

– Халера!.. Лейтэнант! Хутка ўсіх сюды! – капітан паказваў левай рукой на другі паверх.

Выбухі яго не палохалі, не злавалі. А рацыя не ў першы раз з ім варагавала. Лютасць расла ад таго, што палова нявопытных яго салдат тут жа можа легчы ад першых куль праціўніка.

Сядоў хутка падняўся на другі паверх, адшукаўшы салдат, ён адважна з’явіўся ў дзвярным праёме.

– Пара выступаць. Пачынаем аперацыю! – з усмешкай гучна крыкнуў лейтэнант. – Усе, спускаемся!

– Што пачынаем? – спытаў Алесь, седзячы на каленях.

Лейтэнант наўмысна паглядзеў кіслым поглядам на яго, а затым пакінуў другі паверх.

Да Алеся падбег Зуйко і з лёгкім дрыжаньнем у голасе, вымавіў:

– Уставай. Пайшлі хутчэй да капітана.

Зуйко перакінуў снайперскую вінтоўку за спіну.

Тады Алесь неакуратна і хутка сабраў усе медыкаменты, падняўся і адважна паглядзеў на дзяўчыну. А затым упэўнена працягнуў ёй левую руку.

– Давай, хутчэй. Пайшлі. Тут становіцца небяспечна. – выразна, па-камандзірску, сказаў Алесь Траўнік.

Марына моцна сціснула яго далонь, даверылася незнаёмаму салдату. Паднялася. Яна, прыхапіўшы з сабой адну з карцін, упэўнена паспяшалася ўслед за салдатамі.

Агуркоў, з-за шуму разрываючых снарадаў, ад страху ўраз праглынуў рэшткі ежы, што трымаў у роце. Выпусціў з рук недаедзеную банку кашы на падлогу. Амаль пустая бляшанка зазвінела і Іван спалохана ўстаў на ногі, паглядзеў на горкі погляд Катлярова. Камандзір чакаў, калі ж да яго спусцяцца салдаты з другога паверха, калі ж усе збяруцца каля яго. Удалечыні, за горадам, стрэлы прадаўжвалі клікаць Катлярова да сябе, яны зараджалі ў ім адважныя і часам нядобрыя пачуцці. Камандзір быў гатовы хоць зараз, адказаць ворагам.

Страница 37