Размер шрифта
-
+

Хаціна - стр. 39

Алесю Траўніку было цяжка глядзець на зруйнаваны горад, дзе калісьці кіпела мірнае жыццё. У параўнанні з мінулай цемрай ночы, пад паток учорашніх бясконцых кропель і змрочным світаннем, сёння было куды больш абачліва, было лягчэй крочыць наперад. Цяпер яму было добра відаць усё ў акрузе. Але ад гэтага не станавілася лягчэй унутры самога салдата. Змрочны настрой ахутваў яго душу. Над галавой шэрыя аблокі больш не плакалі. Толькі ледзяны вецер дзьмуў з усіх бакоў. З-за рэзкіх, моцных парываў ружавелі пульхныя шчокі хлопца, ружавеў яго роўны востры нос. Алесь паглядзеў на Марыну, якая склала рукі перад сабой і злёгку дрыжала ад холаду. Яе чорныя валасы лёталі па ветры: то прыліпалі да твару, то луналі за спіной. Алесь расшпіліў зашпількі пад заплечнікам і ўзяў у рукі вайсковы плашч.

– Вось, вазьмі. – клапатліва сказаў ён, аддаючы свой плашч дзяўчыне.

– Дзякуй. – дрыготкім шэптам адказала Марына.

Яна хутка разгарнула чорны матэрыял, а затым надзела яго на сябе. Зашпіліла маланку, схаваўшы сваё стройнае цела.

Плашч добра абараняў Марыну ад ветру, хаваў з галавы да ног. Алесю, як і астатнім салдатам, было не занадта холадна, хоць часам, парывы бакавога ветру прабівалі іх ваенную вопратку і быццам краналіся скуры. У адрозненне ад шэрай салдацкай уніформы чорны плашч добра вылучаўся на гарадскіх шэрых руін. І менавіта таму ўся група згарнула іх і, толькі потым, выйшла з будынка. Рух дзяўчыны мог прыцягнуць няпрошаных гасцей. Але Алесь пра гэта не думаў, бо ў глыбіні сваёй, ён увесь час разважаў над загадкавымі з'яўленнямі родных людзей на гэтым шляху. Нават Агуркоў не звяртаў увагі на чорны плашч. Бо яго напаўнялі баязлівыя думкі. Ён ішоў апошнім, аглядаўся, глядзеў на карцінную галерэю і адчайна маліўся, каб не загінуць сёння. Івану часта здавалася, што варожыя салдаты у чорна-белай экіпіроўцы, тыя, хто выжылі, ужо сачылі за ім.

Тым, хто ішоў у канцы калоны, не было чуваць, аб чым кажуць салдаты, якія ішлі наперадзе.

За спінамі салдат і дрэў, камандзір не заўважаў Марыну. І ад таго ўсе ішлі даволі спакойна. Нягледзячы на халодныя віхры, Катляроў звярнуўся да Зуйко, які напружана глядзеў па баках і хутка размахваў сваёй снайперскай вінтоўкай.

– Гэта тваё другое заданне? – спакойным голасам спытаў капітан.

– Не. Трэцяе! – усклікнуў Зуйко, выказаўшы здагадку, што з-за ветру яго не будзе чуваць, і ён прадаўжаў казаць басам. – Я ўпершыню ваяваў на сёмы дзень, пасля ўварвання…затым на рацэ і цяпер тут.

– Так, несалодка было першыя тыдні вайны. – стомлена вымавіў Катляроў. – Слухай, ты ж з горада Чырвоны?! Адтуль, адкуль і я. Хто застаўся ў цябе там?

Страница 39