Хаціна - стр. 36
– З чаго раптам такія пытанні, лейтэнант? Вы яго ў чымсьці падазраяце? Давяраю, як і ўсім тым, хто тут. – з упэўненасцю ў голасе адказаў камандзір і адразу ж, на секунду, засумняваўся ў кожным са сваіх салдат.
Так як Катляроў блізка не ведаў кожнага з іх, ён адчуў нейкую насцярожанасць. У яго распараджэнні салдаты паступілі не занадта даўно і тое, што нездарма Сядоў завёў такую размову, яго пужала. Але Катляроў не хацеў ламаць каманду, пасяліць сумнеў у сабе і ў салдатах свайго атрада, таму ён наўмысна адмаўляў нешта падобнае. Сядоў прадоўжыў:
– Я яго ні ў чым не падазраю. Проста…ён нейкі цёмны, дзіўны. Вы даўно яго ведаеце? Не спадабаўся ён мне, калі мы разам ішлі да гэтага будынка. Ён дакладна, ваенурач?
– Яго асабістая справа кажа, што ён ваенурач! Ведаю я яго не менш, чым усіх вас. Асабіста? Не! Скажу табе так, я ў даўгу ў яго бацькі, абяцаў яму, нагледзець за яго сынам. – задуменна, разважаў камандзір. – Давай, перастань гэтыя здагадкі! Замяні Агуркова, хай радавы адпачне. Хутка выступаем. – адважна прамовіў ён і паглядзеў на гадзіннік.
– Слухаюся, капітан. – вымавіў лейтэнант і з незадаволеным пачуццём паправіў аўтамат.
Запальчывы Сядоў больш не прамаўляў свае думкі ўслых. У ваенны час ён заўсёды адказна выконваў статут і не ішоў на дзёрзкія дыскусіі са старэйшым па званні. Але ўнутры сябе ён хутка загараўся, як запалка, і павольна тушыў свае ўнутраныя парывы. Не называючы канкрэтных прычын капітану аб недаверы да радавога Траўніка, Сядоў усё роўна прадоўжыў круціць у сваёй галаве падобныя думкі. Нібы ўнутраны голас забруджваў яго стаўленне да Алеся, шаптаў непатрэбныя думкі і словы.
Сядоў змяніў Агуркова на варце.
Сціплы салдат Агуркоў з лёгкасцю прыпаў да сцяны, а затым сеў на крэсла. Цяпер у яго галаве не хапала сіл на благія думкі пра вайну, ён прыемна атрымліваў асалоду ад адпачынка. Іван зняў з сябе чорны плашч, затым апусціў заплечнік, але пакінуў на рамяні аўтамат і зноў накінуў на сябе плашч. Адкрытая частка яго галавы азябла ад халоднага паветра, што даносіўся з акна пры дазоры. Ружовыя адценні твару, з-за смуглай скуры, былі не занадта выразныя, а маленькі нос пасопваў. Юнак дастаў з заплечніка банку кансервы грачанай кашы з мясам. Адкрыў яе. Выцягнуў армейскі нож, што мацаваўся на ніжняй частцы правай нагі. І, быццам не заўважаючы капітана, ён галодна і прагна з'ядаў кансерваваны прадукт. А Катляроў моўчкі, з жалем, паглядаў на благога безабароннага хлапчука Івана. Капітан не перашкаджаў яму, крыху далей адышоў, дазволіўшы салдату хоць на некалькі хвілін адцягнуцца ад вайны.