Губляючы мары - стр. 9
Каця мучылася, сумныя думкі лезлі ў яе галаву, яна баялася прадчуваць, што ж будзе далей.
У самым пачатку сакавіка, у чацвер, Каця нарадзіла дачку Насценьку. Маленькі цуд засланяў усё дрэннае, што атачала Кацю ў гэты дзень.
“О божа, якая ж яна цудоўная!” – узіраючыся ў румяны твар дачкі, падумала Каця. Яе рукі не дрыжалі, у ёй не было ніякай нясмеласці, калі яна ўпершыню ўзяла Насценьку на рукі.
"Анёлачак мой!" – працягвала захапляцца малышкай мама.
З бліскучай радасцю, Каця патэлефанавала Толе і паведаміла аб нараджэнні дачкі. Яна апісвала яму свае пачуцці, стан дзіцяці, яго рост і вагу. Толя не зусім захапляўся яе словамі, але ў глыбіні яго душы было настойлівае пачуццё добрай навіны. Цяпер жа, трохі зноў разгарэліся іх адносіны, узмацніліся іх пачуцці ў момант размовы. Толя адчуў у сабе пачуцці бацькі.
Неўзабаве, Толя паведаміў аб дачце сваім бацькам. Вядома, Таццяна Андрэеўна і казаць не хацела пра гэта, прыпамінаючы, кім яна лічыць Кацю. Яна выслухала сына, горка ўсміхаючыся гэтай навіне ў адказ.
Толя паведаміў сваім сябрам, што ён стаў татам. Усё больш ганарыўся сабой і пачаў аднаўляць добрае стаўленне з Кацяй.
Сёння ў Толі трэці раз раздаўся тэлефонны званок ад мамы. Таццяна Андрэеўна жадала зноў пачуць голас сына.
– Так, мам?! – пачаў размову ён.
– Госпадзе! Што ж гэта ў вас з Кацяй там адбываецца!
– Ты аб чым? – перабіў Толя, ён глыбока захваляваўся.
– Ты паслухай, толькі паслухай мяне…памятаеш цётку Валю, якая працуе ў радзільні? Дык вось. Я патэлефанавала ёй, каб яна даведалася як там мая ўнучка. – казала яна задыхаючымся голасам. – Яна ўсё даведалася! І я павінна табе сказаць… Каця ад цябе схавала, што твая дачка ня здаровая! Яна нарадзіла цябе хворага дзіцяці!
– Не, не! Што ты такое кажаш?! Калі б было нешта з дачкой, Каця б мне пра гэта сказала.
– Ты ўпэўнены!? – усяляла няўпэўненасць мама сыну. – Варта табе такое паведамляць?! Вядома ж, яна пабаялася табе такое казаць. Ці шмат Каця табе кажа, можа нешта яшчэ яна хавае? Можа і дзіця не ад цябе? Ты спытай яе!
Толя ўзяўся рукой за галаву. Ён імгненна раззлаваўся і не жадаючы нічога высвятляць хутка паверыў мамчыным словам.
– Няўжо гэта так!? – у слых, задаў сабе пытанне Толя.
– Твая дачка не здаровая. – паўтарала маці Толі. – Жонка не змагла нарадзіць табе здаровага дзіцяці!
– Не вінаваць ва ўсім Кацю! – злуючыся на хваробу, адказаў ён.
Таццяна Андрэеўна выдавала гукі плачуць у слухаўку тэлефона.
– Што ж… мне шкада, сынок. – загаварыла зноў яна.
Толя зусім згубіўся і не мог сказаць слова. Ён павольна кінуў слухаўку. Ён стаяў у вар'яцтве ад нечаканасці.