Размер шрифта
-
+

Губляючы мары - стр. 8

Толя быў мяккі і спакойны, чорны касцюм на ім сядзеў выдатна.

Галавакружна, з хвалюючай радасцю, праходзіў гэты дзень. Гасцей сабралася няшмат, многія з якіх прыйшлі прыемна правесці час. Таццяна Андрэеўна таксама не магла прапусціць такі дзень, яна была на вяселлі з мужам. Яна аплаціла нейкую частку вяселля, гэта была адна з прычын яе прысутнасці тут. У момант віншаванняў, Таццяна Андрэеўна прыціснулася да сына, яна баялася адпускаць яго. Яна выдатна прыкідвалася, шчасліва прамаўляла шмат пахвальных слоў і пажаданняў. Яна не хацела выглядаць недарэчна і крывадушна ў вачах гасцей. Пётр Васільевіч з пазітывам глядзеў на сына і нявестку, ён быў шчаслівы, таксама, як і бацькі нявесты.

Апынуўшыся дома, Толя з Кацяй адчулі стомленасць усіх гэтых святочных гадзін. Яны нібы палонныя, бяз сіл, паваліліся на ложак. Яны ляжалі на спіне і трымаліся за рукі, бесклапотна глядзелі ўверх.

– Цяпер ты мая! – горача прашаптаў Толя.

– Праўда? – ледзь чутна сказала Каця.

– Цяпер ты мая жонка… – ласкава сказаў муж.

Каця павярнула галаву да мужа. З апошніх сілаў яна ўсміхнулася, вочы яе былі поўныя згоды.

Час ішоў, жывот Каці рос. Толя ўсё часцей наведваў маму. Кожны раз, калі ён да яе прыходзіў, яна пыталася: ці шчаслівы ён цяпер і як да яго ставіцца Каця. Паступова адказы Толі раслі, і Таццяна Андрэеўна ўсё больш унушала, і падлівала алей у раздражнёныя ноткі сына.

Першыя месяцы, муж і жонка цудоўна пырхалі. Але пазней, Толю стамляла і не давала спакою вялікая адказнасць, якая ляжа на яго плечы. На яго думку, Каця занадта часта ўяўляла ўсякія прычыны для крыўд і супярэчак да яго. Каця стала раздражняльная і няўрымслівая. Толя нібы не быў гатовы да таго, што стане бацькам, што неўзабаве ў доме з'явіцца маленькае дзіця. Толя стаў усё больш давяраць словам маці і выклікаць у сабе, што не хоча цяпер гэтай цяжарнасці. Менавіта ў гэты момант, ён яшчэ прагнуў бесклапотнага жыцця з каханай, а цяпер яму трэба будзе змяніць сваё жыццё. Паступова Толя нібы аддаляўся ад Каці і яе цяжарнасці, ён пераставаў надаваць ёй увагі. Адчувалася, як ён з раздражненнем ухіляўся ад сваіх абавязкаў, агрызаўся ў адказ на задаючыя пытанні жонкі, з нагоды яго паводзін. Паміж імі ўжо не было таго цудоўнага часу, дзіўнымі і жудаснымі станавіліся іх адносіны. Непаразуменні пачасціліся.

Маці Толі, як і раней, была супраць Каці. Цяпер жа, на фоне гэтага, яна часта прыдумляла гадасці і падбухторвала свайго сына супраць яго жонкі. Яна была незадаволеная тым, што Толя робіць усё для жонкі і будучага дзіцяці, а Каця, на яе думку, карыстаецца ўсім гэтым не па каханні і занадта шмат немагчымага патрабуе ад яе сына. Усё выглядала не так, але для Таццяны Андрэеўны не складала працы прыдумляць пра Кацю гнюсныя плёткі.

Страница 8