Размер шрифта
-
+

Губляючы мары - стр. 11

– О, у вас дзяўчынка. Віншую! – убачыўшы адценні ружовага ў захутаным адзенні, ён ціха вымавіў, баючыся пабудзіць дзіця.

– Дзякуй. – адказала Каця.

– Як назвалі дзяўчынку?

– Анастасія. Насця. – у адказ пачуў ён.

– Прыгожае імя.

Размова перапынілася, таксі прыехала, даставіла Кацю да патрэбнага адрасу. Апошніх грошай хапіла даехаць да пад'езду.

– Ну вось мы і прыехалі. – сказаў таксіст. – Пастойце, я дапамагу вам!

Спяшаючыся дапамагчы Каці, кіроўца мітусіўся. Ён выйшаў з машыны, адчыніў дзверы і дапамог спакойна выйсці Каці.

– Дзякуй. – падзякавала яго яна.

Каця хацела ўжо сыходзіць, як кіроўца загаварыў.

– Прабачце.

Каця павярнулася.

– Мяне завуць Міша. Вось мая візітоўка, калі нешта спатрэбіцца тэлефануйце. – хлопец смела паклаў візітоўку Каці ў правую кішэню.

Каця міла ўсміхнулася і злёгку кіўнула галавой. Пасля павярнулася ў бок дзвярэй пад'езда і сышла. Яна не магла стаяць у такое надвор'е з дзіцём на вуліцы і працягваць размову з ім. Хлопец пару секунд стаяў і глядзеў, як сыходзіць Каця.

– Давайце я дапамагу вам, падтрымаю дзверы пад'езда. – ласкава прамовіў Міхаіл, падбегшы да Каці.

– Так, дзякуй. – адказала яна.

Бескарысліва дапамагаў хлопец.

– Да пабачэння! – развітваўся Міша.

– Пака… – у адказ сказала Каця.

Яна ўвайшла ў пад'езд і ціха паднялася па невялікіх прыступках да ліфта.

“Гэты хлопец сёння зрабіў больш, чым зрабіў для мяне Толя ў гэты дзень. Нейкі чужы чалавек, ставіўся да мяне з дабрынёй і аказаў мне дапамогу, сам прапанаваў дапамогу, а мой муж нават незнайшоў час патэлефанаваць ці адказаць на мой званок." – разважала Каця, паднімаючыся на ліфце ў кватэру.

Каця прыйшла дадому, у кватэры было пуста і ціха. Яна адразу ж кінула пакет каля дзвярэй, побач з абудкам і ўвайшла ў пакой, дзе стаяў ложачак Насценькі. Каця пераклала дачку ў ложачак і паспяшалася пераапрануцца. Настачка заплакала. Каця зноў яе ўзяла на рукі, стала яе карміць, закалыхваць. Дачка заснула на руках, маладая мама акуратна паклала дачку зноў у ложачак. На гэты раз малая салодка спала. Каця ўзялася за сябе і за кватэру.

Каця была шчаслівая вярнуцца да сваіх кніжак, яна разумела, што для чытання іх можа не застацца часу. Ёй прыемна было проста глядзець, любавацца імі, трымаць іх у руках. Кнігі яе супакойвалі.

Каці не было на каго разлічваць у гэты дзень, але яна справілася. Яна не ганарылася гэтым, бо бескарыснае стаўленне Толі да яе і яго дачкі, было вышэй гонару. Добрае сэрца Каці было ў адчаі.

У вечары адчыніліся дзверы кватэры, хтосьці ўвайшоў.

– Гэта ты, Толь? – хвалююча і з надзеяй спытала Каця.

Страница 11