Размер шрифта
-
+

Губляючы мары - стр. 13

Каця працягвала знаходзіцца ў пакоі, чакаючы, калі ж вернецца Толя і папросіць прабачэння. Але яго не было. Ледзь толькі розныя гукі даносіліся з кухні.

Каця ўсё больш разважала, не спыняла свае думкі. Яна хацела даведацца ў Толі, хто яго надавуміў паверыць у хваробу і адвярнуцца ад сям'і, ударыць яе. Дачка спала. Не гледзячы на сваю крыўду да мужа, Каця вырашае даведацца, чаму ён так паступіў. Без сумненняў Каця падазравала, што за гэтым усім можа стаяць Таццяна Андрэеўна, але яна хацела пачуць ад Толі тлумачэнні з нагоды таго, што здарылася. Каця падышла да мужа і паглядзела на яго халодным, сталёвым поглядам, яна была поўная рашучасці спытаць у яго і дачакацца адказу, якім бы ён не быў.

– Гэта ўсё твая маці? – успыхнула Каця.

Толя перастаў есці і зрабіў незразумелы твар.

– Што? Ты аб чым? – у здзіўленні спытаўся Толя.

Задаўшы пытанні, Толя зноў узяўся за ежу. Быццам нічога не ведае і не разумее, што ад яго хоча Каця.

Каця падышла да стала, узяла і кінула дакументы перад ім, Толя павярнуўся да яе. Пасля, моўчкі апусціў галаву, каб не глядзець Каці ў вочы, працягваючы пазбягаць размову. Толя не пераносіў прызнання сваёй паразы, таму яму было прасцей маўчаць. Бо спыніць у сабе голад, для яго было важней і ён працягваў есці.

– Яна нешта выдумала і ты ў гэта, вядома ж, адразу паверыў?! – спытала Каця трохі хрыплым голасам.

– Хто? Яна тут не прычым!? – уздымаў голас муж, ён не гатовы быў адказваць на пытанні.

– Ды ну?! – рашуча сказала Каця. – Навошта ж ты мяне ўдарыў?

– Хопіць! Я табе кажу. Спыніся! – запальна, у шалёнстве сказаў Толя.

Каця была не ў сілах вымавіць якія-небудзь словы, холад прабегся па ўсім яе целе. Страх, што Толя можа зноў яе ўдарыць, ахапіў яе. Муж быў зласлівы, устрывожаны, тым як размаўляла і глядзела на яго Каця.

– Чаго ты глядзіш!? Мне сказалі, што наша дачка нарадзілася хвораю! – аднавіў размову Толя. – Што я мог зрабіць!? Мяне падманулі!

Толя зусім не заўважаў, як пачаў апраўдвацца перад Кацяй.

– Хто, твая матуля? Значыць, ты верыш камусьці там, а не ўласнай жонцы? І ты мяне вінаваціш у гэтым? Наша дачка здаровая! Ты б ведаў, калі б цікавіўся намі!

– Заткніся! – крыкнуў ён. – Думай што хочаш!

Толя ўстаў з-за стала.

Каця яшчэ ні разу не бачыла Толю такім жахлівым, яна была напалохана.

– А ведаеш што? – працягнуў ён. – Гэтыя паперы, якія ты мне сунула, напэўна несапраўдныя! Можаш не працягваць мяне пераконваць. Заўтра пойдзем у паліклініку, усе ўтрох і праверым нашага дзіцяці! Зразумела?!

Гэты напал размовы, змяніў рашэнне Толі, ён вярнуўся зноў да тых думак, якія малявалі яму Настачку з нейкай незразумелай хваробай. Толя размахваў рукамі і ўсё больш палохаў Кацю.

Страница 13