Размер шрифта
-
+

Губляючы мары - стр. 12

– Так!! – цвёрда адказаў муж.

Толя, не здымаючы абутку, увайшоў у пакой, дзе знаходзілася яго жонка. Каця сядзела на ложку складвала яго вопратку. Яна адклала рэчы, устала і ўсміхнулася яму. Захацела нешта сказаць.

Толя злосна паглядзеў на Кацю. У гэтую секунду, без усялякіх сумненняў, ён ударыў Кацю па шчацэ далонню. Яна ўпала на ложак. У шоку, Каця трымалася рукой за шчаку і вадзянымі вачыма паглядзела на мужа. Толя быў цвярозы, вочы яго гарэлі незадаволенасцю. Не зірнуўшы на дзіця, ён, бурча сабе пад нос, спяшаўся пакінуць кватэру. Толя нічога не патлумачыўшы, хутка пайшоў, як быццам хаваючыся ад сям'і, гучна пляснуўшы за сабой дзвярыма. Каця была бледная, слёзы цяклі вельмі хутка. Яна не магла ўявіць такую сустрэчу, яна не магла зразумець, што прымусіла мужа стукнуць яе. Каця ніколі не забудзе яго страшнага погляду. Яна адчувала, што яе як быццам нешта ўдарыла ў самае сэрца.

Праз некалькі гадзін, Толя зноў вярнуўся дадому. Але на гэты раз ён быў больш спакойным і ўпэўненым.

Каця не хацела бачыць яго, не хацела гаварыць з ім. Яна чула набліжаючыя крокі мужа, Толя сам падышоў да яе. Каця сядзела ля ложачка дачкі і ціха спявала ёй песеньку.

– Ці так гэта, Каць? – спытаў Толя. – Наша дзіця хворае?

Каця з здзіўленнем ускочыла. Яна ўсім сваім выглядам паказвала, як жа яна злуецца на яго. Моўчкі і са злосцю, яна падышла да камоды, дастала з яго дакументы дзіцяці і хутка працягнула іх мужу. Толя ўзяў іх і павольна ўсё перачытваў.

– Божа мой, што з табою?! – не чакаючы адказу, спытала Каця.

Невялікі страх абхапіў яе цела, Каця баялася блізка набліжацца да мужа.

У гэтую хвіліну, у Толі нешта пераламалася. Ён павольна пайшоў назад, да кухні, чытаючы ўсе медыцынскія паперы дзіцяці.

Для яго ўсё вырашылася, гэтыя паперы пераконвалі яго, што яго дачка зусім здаровая. Што ўсе гэтыя выдумкі аб нездаровай дачцэ – хлусня. Толя кінуў дакументы на стол, быццам гарачы камень і адышоў трохі назад. Злосць да сабе, што ён памыліўся, шкрэбла яго душу. Ён хутка астыў, палічыўшы сябе ахвярай падману. Толя ніколі не ўсведамляў сваю няправасць, заўсёды шукаў вінаватых сярод сваіх. Тое, што ён не прыязджаў у радзільню, ударыў Кацю – ён не вінаваціў сябе за гэта. Сам сябе супакоіў і пачаў адчуваць, быццам паміж ім і Кацяй не было ніякіх крыўдаў. Адсунуўшы дакументы на далёкі край стала, ён вырашыў заварыць сабе каву і пашукаць у халадзільніку нешта паесці. Спачатку, ён зазірнуў у халадзільнік, нічога не ўзяўшы, зачыніў яго і падышоў да пліты. На ёй стаяла пару рондаляў, Толя па чарзе праверыў кожную. Ён знайшоў грэчку ў адной з іх, злёгку ўсміхнуўся, наклаў сабе ў талерку. Зноў адкрыў халадзільнік і дастаў адтуль кетчуп. Сеў за стол і прыемна супакойваў свой голад. У гэты момант ён нават не думаў: пра Кацю, пра дзіця, пра тое, якая ў яго дзіўная жонка.

Страница 12