Размер шрифта
-
+

Пераслед мінулага - стр. 11

Кот з першага погляду палюбіў Ларысу, нібы прыліп да яе, як мокры ліст. З іх першай сустрэчы, увесь наступны год, ён быў побач, хадзіў за ёй, ляжаў на руках або каля яе ног. Ён адчуваў слабасць гаспадыні, яе пакуты і смутак, якія Ларыса спрабавала схаваць ад мужа. У ліпені Ларыса памерла, і Рыжык у той жа дзень сышоў з дому. Праз тыдзень, кот вярнуўся да Юрыя, худым і слабым.

Для Юрыя Лютага, кот стаў сувязным звяном з мінулым, калі яго жонка яшчэ была жывая і старалася пражыць як мага даўжэй. Цяпер, калі ён глядзіў на рыжага гадаванца, мужчына мімаволі ўспамінаў шчаслівы вобраз жонкі, калі яна адцягвалася ад дрэнных думак, гуляючы з мяккім і цёплым кацянём з ізумруднымі вачыма, знаходзячы ў ім лепшае заспакаенне.

Калі худы на цела Юрый зайшоў у прыбудову, ён зняў свае чорныя чаравікі і паставіў іх побач з гумавымі ботамі і галошамі. Затым ён павесіў плашч на металічны шэры кручок, дзе халодныя кроплі, сцякаючы па плашчы, падалі ў белы круглы таз. Вада не расцякалася па падлозе, а збіралася ў вялікай місцы. Кот Рыжык хадзіў па старым дыване, круціў галавой і сачыў за акуратнымі дзеяннямі гаспадара, з нецярпеннем чакаючы, калі адчыняцца наступныя дзверы. Калі Юрый вырашыў пакінуць веранду, Рыжык падбег да карычневых дзвярэй, сеў смірна і навастрыў вушы, рыхтуючыся праскочыць першым у цёплы дом. Мужчына бачыў нястрымнае жаданне гадаванца і адчыніў дзверы, прапусціў яго наперад. Затым сам увайшоў у калідор. У прыхожай было шэра і таямніча. Юрый працягнуў руку да сцяны і ўключыў святло. Заззяла белая лямпачка пад столлю, засвяцілася люстра, якая па форме была падобная на самотны белы званочак. Асвятліліся сцены, выразна паказаліся аранжавыя шпалеры з цагляным малюнкам. Злева вісела вертыкальнае люстэрка, справа была невялікая па шырыні вешалка, а пад ёй пара тэпцікаў. Па чырвона-белым дыване хутка прабег кот і павярнуў направа, на кухню, і знік з-пад увагі. Стомлены Юрый павесіў цёмна-сінюю куртку на свабодны кручок вешалкі і зрабіў некалькі крокаў наперад, затым павярнуў налева, зайшоў у прасторны пакой і ўключыў святло. У зале, дзе стаялі два крэслы, канапа, шафа і тумба з тэлевізарам, было чыста. Мужчына акуратна апусціў пакет на маленькую канапу і зноў выйшаў у калідор. Не паспеў ён перайсці з аднаго памяшкання ў другое, з залы ў кухню, як ціхія гукі спынілі яго. Хтосьці шамацеў у верандзе. Хтосьці асцярожна і нетаропка, без груку і званка, заходзіў у дом. Адчыніліся дзверы, і пад яркім святлом белай люстры ў вузкай прыхожай з’явілася пухлая фігура пяцідзесяцісямігадовага Дзмітрыя Янчанкі. Госць пакінуў брудны абутак на ганку, а празрысты плёнкавы плашч павесіў у верандзе, на той жа кручок, на якім вісеў плашч Юрыя. Дзмітрый Янчанка спыніўся каля люстэрка і ціха вымавіў:

Страница 11