Па той бок - стр. 7
Робат маўкліва глядзеў на мяне, працягваў стаяць як каменны. А я, тым часам, адкрыў дзверы грузавога адсека. Увайшоў. Унутры было вельмі шмат скрынь розных памераў. Самы вялікі дасягаў тры метра ў даўжыню, і дзесьці па метры ў вышыню і шырыню. Я ж падыходзіў да дробных скрынь, ускрываў іх. У іх мне трапляліся нейкія дэталі рознай канфігурацыі і памераў. Варта адзначыць, што самым карысным для маіх пошукаў была сцяна з ячэйкамі. У іх я знаходзіў шмат ежы і вады.
Адшукаўшы заплечнік пад стаць сваёй форме, я стаў збіраць і класці ў яго патрэбныя рэчы для паходу. Працягваючы ўскрываць скрыні, я памаленьку знаходзіў шмат карысных рэчаў. Усе яны былі падпісаныя, на іх была нанесеная гравіроўка СКР. Таксама мне спадабалася, што на борце была зброя. Гэтая знаходка надала мне ўпэўненасць, нейкі спакой за сябе, абарону ад таго, што мяне пужала. Так як у заплечніку было мала месца, я змясціў у яго самае патрэбнае: ежу, ваду, лекі, пісталет, патроны і яшчэ іншыя дробныя рэчы.
Увесь гэты час Ф-11 стаяў не ўмешваючыся. Нібы цень, ён добра зліваўся з становішчам у памяшканні. Сабраўшы ўсё неабходнае, я паспяшаўся сесці за штурвал. Цела прасіла толькі адпачынку. Некалькі хвілін мы з робатам правялі ў цішыні.
А калі ж я ўстаў і зірнуў у яго штучныя вочы, яны зьвярнуліся да мяне ў адказ. Нячулая машына – вось аб чым я тады падумаў. Яшчэ раз я перагледзеў змесціва заплечніка. Агледзеў сваё цела, раны на нагах былі зацягнутыя, шнары праглядаліся ў парэзах уніформы. Потым я паглядзеў на робата яшчэ раз і спытаў:
– Чаму я ўчора так хутка адключыўся і заснуў падчас дажджу? Я ж зусім не хацеў спаць.
Хоць у мяне было яшчэ шмат пытанняў, я вырашыў не спяшацца з імі, а пакінуць іх на наш сумесны шлях.
– Гэта ўсё ўчорашні дождж. Падчас дажджу ўсё жывое засынае. Я шмат разоў такое бачыў. Па маіх назіраннях, дождж выкідвае нейкія таксіны.
– Добра, з гэтым разабраліся. Усё астатняе па дарозе распавядзеш. У мяне яшчэ шмат пытанняў да цябе.
– Буду рады вам дапамагчы.
– Ты заўсёды такі ласкавы?
– У маёй праграме закладзеныя законы, паводзін і правілы, якім, я павінен прытрымлівацца.
–Так-так-так…можна было здагадацца. – пасля крушэння я ўпершыню злёгку ўсміхнуўся.
Ужо было пара выходзіць. Белы заплечнік з цвёрдага матэрыялу я замацаваў за плячыма. З дапамогай невядомага мне прыцягнення, ён лёгка накідваўся і таксама лёгка здымаўся, калі мая далонь цалкам краналася яго. Ён выдатна зліваўся з усім касцюмам. Я таксама падабраў ляжачы кавалак паперы і змясціў яго ў маленькую непрыкметную кішэню ўніформы. Штурмавую вінтоўку я накінуў на сябе. Выйшаўшы з карабля, я ступіў у вадкі, паўсухі рыжы бруд. Ён добра прыліпаў да маіх падэшваў. Я з цяжкасцю перасоўваў ногі ў бок вялікіх раслін. Наперадзе мяне ішоў робат. Ззаду, след у след, ішоў я. Мы дайшлі да бліжэйшага хмызняку, лісце якога, у большасці сваёй, былі здзіраўленыя і пакрытыя тым жа брудам, які мы каталі пад нагамі. Я падумаў: «Дык дажджлівая вада павінна была змыць увесь бруд!?» Яшчэ мне не здалося дзіўным, што пасля ўчорашніх ападкаў кусты ператварыліся ў салату. Учора па іх біў град. Але чаму ўся зеляніна вакол засталася бруднай?