Размер шрифта
-
+

Па той бок - стр. 6

Я працягваў сядзець, чагосьці чакаў. Я ніяк не мог сабрацца з думкамі, але потым успомніў пра працоўны дысплей, пра міні-кампутар на маёй руцэ. Цяпер мне стала куды цікавей. Я стаў праглядаць усё да дробязяў. З усёй карыснай інфармацыі я выявіў толькі адну – кропку прыбыцця, месца, куды я трымаў шлях.

Будучы сканцэнтраваным, я тузануўся ад спалоху. У той момант на борце быў робат. Я нават не пачуў, як ён наблізіўся і напалохаў мяне. Я зашыпеў ад болю ў плячы. Павярнуўся да яго. Не ведаю, дзе ён блукаў, але мне было не да гэтага. Я толькі глядзеў на яго дзеянні. З адной секцыі робат выцягнуў скрынку з лекамі, дастаў нешта з яе. Падышоў да мяне і загаварыў:

– Вам варта гэта выпіць. Ваша плячо вернецца ў здаровы стан.

У першыя секунды я засумняваўся – «а можа ён хоча мяне атруціць?» Ды не, глупства нейкае, за ўвесь гэты час ён не зрабіў нічога дрэннага. Нават аказаў мне першую медыцынскую дапамогу, пасля крушэння.

– Добра. – падумаў я і даверыўся яму.

Я працягнуў руку і выпіў нейкія лекі.

І праўда, белая вадкасць мне вельмі дапамагла. Дзе ён быў раней!? Я стала быць захацеў зняць бінт з галавы, але ён мяне спыніў.

– Стойце! Гаенне раны яшчэ ідзе. Пачакайце, калі ласка, яшчэ тры гадзіны.

Я паслухаўся яго, апусціў рукі, а затым спытаў.

– Хто той мёртвы чалавек, у такім жа касцюме як у мяне? Ён ляжыць за караблём у кустах, мёртвы! Ты бачыў яго?

– Так. У момант майго прыбыцця на месца крушэння, у караблі былі толькі вы. Зусім адны. Таксама, агледзеўшы плошчу падзення, на пяску мной былі заўважаныя сляды крыві, якія вялі ад карабля. Я бачыў мёртвае цела. Металічны аскепак тырчаў у яго грудзях! Выбачайце, але я не змог яму дапамагчы. Яго сэрца, на момант яго выяўлення, ужо не білася.

– Але яго цела знявечанае, я не бачыў там не якога кавалка металу ў грудзях!

– Мноства насякомых, жывёл блукае ў гэтых лясах. Голад і пах крыві прыцягнуў іх да мёртвага цела.

– Зразумеў… Ты ведаеш, дзе гэта? – паказаў яму кропку, тое месца, куды мне трэба дабрацца.

На дысплеі гарэў чырвоны паказальнік і толькі адно слова «Розжыг».

– Так. Мае дадзеныя кажуць, што гэта закрыты жылы горад. Да яго тыдзень шляху. Я гатовы вас туды адвесці. У маёй праграме закладзена карта карпарацыі… Вы можаце давяраць мне.

Я ўстаў, паглядзеў на робата і лёгенька ляпнуў яго па плячы. Праходзячы, Ф-11 павярнуўся да мяне.

– Выдатна, мы адпраўляемся туды як мага хутчэй! – не хачу, каб мяне нешта з'ела ці забіла… Не хачу сядзець тут. Гэта жудаснае месца. Дзіўна толькі, што мяне да гэтага часу не знайшлі. Мабыць, палічылі, што я памёр. – Чуеш, дружа?! Хутка пойдзем, так што ты не прападай! – сказаў я, набліжаючыся да грузавога адсеку.

Страница 6