Размер шрифта
-
+

Па той бок - стр. 3

Вакол стала цямней. Шум ветру падымаўся.

Да маіх ног павольна паўзло невялікае жудаснае насякомае, памерам дзесьці з мой кулак. Яшчэ пяць такіх жукоў, спрабавалі акружыць мяне. Яны перабіралі свае тоўстыя лапкі ў мой бок, вылазілі з кустоў скрываўленага цела, працягвалі заганяць мяне ў свой круг. Паторгваючы доўгімі вусамі, яны размаўлялі паміж сабой. Стукалі клюшнямі. Нешта нібы рота адкрывалася і зачынялася ў іх. Адзін з брыдкіх жукоў, які быў бліжэй за ўсіх да мяне, паспрабаваў узляцець. Празрыстыя крылы то выскоквалі з яго чорнага целу, то хаваліся назад.

Я зрабіў некалькі вялікіх і хуткіх крокаў у бок карабля, імкнучыся як мага хутчэй пакінуць адкрытае месца.

З густога пыльнага трапічнага лесу пачуўся грукат, за ім услед рушыў гучны трэск. Ён быў відавочна гучней пагодных з'яў.

– Гэта дакладна не ад ветру! – падумаў я.

Спалохана, я стаў азірацца, пільна глядзець у бок, адкуль зыходзілі выразныя гукі. Але ўсё ўміг суцішылася. Ад гэтага, я стаў яшчэ больш нервавацца. Яшчэ і гэта жудаснае гудзенне жукоў, якія набліжаліся да мяне, чуючы кроплі маёй крыві. Мне было не па сабе. Нечакана зноў вярнуліся лясныя шоргаты лісця і трэск паўсухіх раслін, але цяпер крыху бліжэй, чым яны былі раней. Я спахапіўся, спалохана кінуўся бегчы да карабля. Азіраючыся са страхам па баках, я перастаў глядзець пад ногі. Спатыкнуўшыся ля саміх дзвярэй, паваліўся на цвёрдую глебу. Боль маланкай ускалыхнула мяне, я сціснуў зубы ад болю. Затым паспяшаўся хутка ўстаць, каб працягнуць ісці і ўзлезці на карабель. Глуха загудзела лістота. Станавілася значна цямней, чым раней.

Забраўшыся на борт, я стаіўся ў цёмным куце, што быў паміж кабінай кіравання і грузавым блокам. Непадалёк ляжаў доўгі кавалак тонкага металу. Не ўяўляю, адкуль ён адарваўся, але прыйшоўся вельмі дарэчы. Я, не разважаючы, падняў яго і прыціснуў да сябе. Мяне пужала ўсё: тое, што ходзіць у зарасніках трапічнага лесу, гідкія жукі, мёртвы чалавек і тое, як карабель працягвае тлець у прабоіне. Усё гэта прымушала маё сэрца дрыжаць ад страху. Я доўга сядзеў нерухома, пільна ўслухоўваючыся ў кожны шоргат вакол сябе і зусім забыўся пра маленькую рану на пальцы рукі. Шум павялічваўся, усё бліжэй і бліжэй падбіраўся да мяне, нібы хтосьці, разрэзаўшы вялікую колькасць дрэў, утоптваў іх у зямлю.

Я яшчэ больш сціснуў прадмет, які трымаў у руцэ, рыхтуючыся махнуць ім пры першай жа магчымасці. Я быў гатовы ўдарыць і абараніць сябе ад жудаснага, як мне здавалася, монстра, што прабіраўся да карабля.

Сцямнела як унутры карабля, так і звонку. Ні праз прабоіну ў корпусе, ні праз трэснутае шкло кіравання – я не бачыў амаль нічога. І раптам на маім касцюме загарэўся дысплей, які знаходзіўся на запясце. Я тузануўся ад сіняга святла, зірнуў на дысплей на левай руцэ – на ім адлюстроўвалася нейкае слова. Я зачыніў святло далонню, дысплей патух, увесь шоргат разам знік. Толькі здалёк шумела лісце ад ветру.

Страница 3