Размер шрифта
-
+

Па той бок - стр. 2

Адчуваўся стан стомленасці і я прысеў на друзлую глебу. Я не ведаў, што мне рабіць далей. Я працягваў глядзець на сумную цёмную зеляніну. Але мне не давала спакою і ў той жа час палохала толькі пачуццё поўнага бяспамяцтва аб сабе. Я быў незнаёмцам для самога сябе.

Я зноў паглядзеў на шэры касмічны карабель, на задняй дзверы якога былі дзве вялікіх лічбы і адна маленькая літара.

– Дваццаць сем «к». – ціха прамовіў я.

Правае крыло было сарвана, увесь корпус быў пакамечаны. Другое ж крыло ляжала часткова на паверхні, пускала дым. Гледзячы на яго, я спрабаваў яшчэ хоць нешта ўспомніць, але нічога не атрымлівалася. Толькі галава балела, а няведанне яшчэ больш стала раздражняць мяне. Я прыпадняў галаву і ўбачыў, як збягаюцца аблокі ў вялікую хмару, якая рухалася ў мой бок. Цёмна сіняе воблака імкліва расло, набліжалася, змяняючы сваю афарбоўку. А вецер вяртаўся назад да майго атачэння. Ён быў ужо не такі сціплы, наадварот, стаў гарачым і грозным. У некаторых месцах было відаць, як пыл сыпаўся і падымаўся з раслін. Маленькія парушынкі павольна лёталі ў паветры пад магутнымі дрэвамі, падобна рассыпанай пудры. А над верхавінамі гэтых жа велізарных дрэў парушынкі збіраліся разам, паднімаючыся ўсё вышэй і вышэй, ствараючы сабой вялікую пляму пылу.

Хутка нешта адбудзецца з надвор'ем.

Сіняе неба жоўкнула, а хмары нібы паглыналі, заваёўвалі, загароджвалі сабой нябесную прыгажосць.

Мне было неяк не па сабе. Страшна. Нібы пад прымусам, я сядзеў і глядзеў на тое, што адбываецца, хоць трывога шаптала мне, каб я хутчэй схаваўся ад небяспекі, якая насоўвалася.

– Аў! – вымавіў я.

Рэзка тузануўся, здрыганулася левая рука. Нешта ўваткнулася за адкрыты палец падранай пальчаткі. На пальцы я ўбачыў чырвоную кропку, кроў з якой на секунду замерла, а пасля стала сцякаць так хутка, нібы рана была больш убачанай. Я спалохаўся, устаў на ногі. Азірнуцца.

Непрыемны холад прабег па ўсім целе. Каля мяне, у невялікіх зарасніках з буйнымі лістамі, праглядалася чалавечая нага ў запэцканым белым абутку. Падышоўшы бліжэй да хмызнякоў, якія былі мне па пояс, я асцярожна адсунуў адзін з шырокіх лістоў. Перада мной ляжала знявечанае, разадранае цела. У гэтай кашы крыві, костак і мяса, ляжалі часткі таго ж касцюма, што быў на мне. Густая кроў павольна сцякала на сыры пясок. З парваных цягліц тырчала куча костак. Галава была ўвагнутая ў глебу, а побач самотна ляжала вока карага колеру. Яно, нібы жывое, глядзела на мяне. Я цяжка задыхаў. Імгненна вярнуўшы зялёны ліст назад, я схаваў гэтую жудасную карціну. Мае рукі дрыжалі. Адышоўшы на два крокі назад, з раскрытым ротам, я зноў кінуў свой погляд на тырчашчую нагу з кустоў. У маёй галаве тут жа ўсплылі здымкі гэтага мёртвага чалавека. Яны зноў і зноў трывожылі, палохалі мяне. Жудасць. Я адвёў свой позірк ад гэтага месца.

Страница 2