Нязніклыя - стр. 2
З моманту першага жудаснага дня прайшоў амаль месяц. У першыя цяжкія дні, Паліна спазнала і перажыла многія пакутлівыя пачуцці, якія былі больш за ўсё звязаны з знікненнем яе трохгадовай дачкі. Паліна адмаўлялася мірыцца з тым, што адбываецца. Дзень за днём яна шукала свайго дзіцяці, але нічога добрага з гэтага не выйшла. Спачатку Паліна абнадзейвала сябе, шукала іншых, такіх ж, як яна. Пасля, страціўшы надзею, паддалася гневу, крыўдзе. З душэўным болем і пакутамі, да яе падбіраліся думкі аб смерці. Яна страціла так шмат родных людзей, страціла сапраўднае правільнае жыццё, што хацелася заплюшчыць вочы і больш не адкрываць іх. Некалькі доўгіх дзён, яна бедавала, мучыла сябе. Датуль, пакуль не прыняла сапраўднае, навакольныя змены, як рэчаіснасць, у якой ёй давядзецца жыць з не пакорлівай думкай аб сваім жывым дзіцяці. Цяпер быць адзінокай у вялікім горадзе – было страшна і небяспечна. Але Паліна працягвала верыць у існаванне дачкі, што яна дзесьці там са сваім татам. Гэта надавала сілы. Проста трэба было іх адшукаць. Але дзе яны, куды ёй ісці – блыталіся думкі. За гэты тыдзень, Паліна не раз падумвала пра тое, што пара б было пакінуць Гомель, пашукаць людзей за яго межамі, каб не звар'яцець ад адзіноты. «Дзесьці ж павінны быць мае родныя?!» – падумвала яна. Але вось менавіта куды бегчы? У якім кірунку ёсць жыццё? Яна яшчэ шукала адказ.
Былі ночы, калі дзяўчына заплюшчвала вочы, старалася заснуць, засынала, каб набрацца сіл для яшчэ аднаго вар'яцкага дня. Але бывала і так, што сон у ціхі час не прыходзіў да яе, аддаляўся, баяўся яе страшных разваг. Ужо другі тыдзень Паліна шукала спакойны куток для сна. То дзікія крыкі жывёл не давалі спакою, то няўцямныя шоргаты перашкаджалі аднавіць энергію цела. Што будзе сёння? Яна нават не меркавала. У гэты момант пераходу вечара ў ноч, у яе памяці зноў прабеглі, як слайды, тыя добрыя моманты мінулага, жывога горада: моманты радасных сямейных урачыстасцяў, твары шчаслівых родных людзей, смех дачушкі, жывыя ўсмешкі. Але затым, усё ў галаве хутка памянялася, усплылі жудасныя карціны, тых падзей, якія нечакана знішчылі яе шчаслівае жыццё. Галава шумела, сэрца калацілася ад такіх успамінаў. Хацелася выкінуць з галавы ўсё дрэннае, выдаліць увесь боль апошніх дзён…
Ну вось, чорны месяц паспяшаўся змяніць аранжавае сонца. Прыйшоў час для цемры. На змену заступіла, усё яшчэ не звыклая для Паліны, непраглядная ноч. Першыя гадзіны ў жудаснай абстаноўцы яна старалася зразумець, якімі будуць яе наступныя крокі заўтрашняга дня. Але потым дзяўчына ўсё ж заплюшчыла стомленыя карыя вочы, бо не было тут таго шуму, які быў бы супраць яе сну. У гэтую ноч Паліну не трывожыла дрыготкае гырканне злых і галодных дзікіх жывёл, якія падвергліся страшным зменам. Каты, сабакі блукалі па брудных вуліцах толькі ў ночы і ў пахмурныя дні. Палявалі на цёплую безабаронную плоць толькі тады, калі святло яркага сонца не асляпляла ім вочы, не абпальвала паўаблезлае цела, тыя адкрытыя ўчасткі скуры, што больш не трымалі поўсць.