Каб жыць… - стр. 2
Вялікі цень самалётаў хаваў вёску ад сонца. Прамяні з цяжкасцю прабіваліся і тычыліся людзей.
– Як гэта нашы?? На іх жа крыжы! Гляньце! На крылах! Знакі та не нашы! – праз вялікі шум машын паспрабаваў гучна выклікнуць сівы старык…выцягнуўшы руку ўверх паказваючы пальцам на імклівыя шэра-белыя знакі.
Германскія самалёты ляцелі суцэльнаю лавою, так, што не было відаць і кавалачка блакітнага неба. Чорныя і лютыя птушкі з крыжамі. Здавалася, быццам і няма ім канца.
Пасля, сыходзячых, праляцеўшых варожых самалётаў, у небе зноў з'явіліся аблокі. Стаяла нязвыклая цішыня. Людзі сталі патроху прыходзіць у сябе, заводзіць размовы. Па вуліцы, звяртаючы на сябе ўвагу, ехаў на ровары пятнаццацігадовы хлопчык. Ён вельмі гучна крычаў і паўтараў.
– Па радыё перадаюць! Вайна! Вайна! Аб'ява вайны!
Паліна забрала дзяцей да хаты. Муж застаўся з іншымі абмяркоўваць убачанае. Усе дарослыя сабраліся каля сельсавету, бо толькі там можна было пачуць паведамленне, каб цалкам у гэта паверыць і яшчэ больш адчуць гучнае біццё сэрца. Народ сабраўся.
– Дысцыпліна! – супакоіў кіраўнік калгаса, папрасіў увагі.
Усе чакалі што ж будзе далей.
Адразу ж, па радыё данёсься грубы мужчынскі голас. Які, раз-пораз паўтараў, што пачалася вайна. Германскія войскі перайшлі мяжу.
Разгубленыя, рассеяныя, напалоханыя жыхары не разумелі, што рабіць далей. Хто хацеў застацца ў вёсцы, хто рыхтаваўся бегчы, хавацца ў лесе. Раптоўна чуваць шмат галасоў. Радыё працягвала даносіць новыя весткі.
Людзі разбегліся па сваіх хатах.
Пра вяселле больш не ўспаміналі.
***
Лешанок Васіль разумеў, што вайна хутка не скончыцца, па радыё паведамлялі – Кіеў палае ў агні варожых бомбаў. Ён ішоў па вуліцы, ступнямі прымінаючы невялікую зялёную траву. Шырока крочачы, ступаў на трохі высахлы пясок, пераходзячы вуліцы, спяшаўся дадому.
Бацька сямейства спыніўся каля хаты. Зняў шапку, выцер пот з твару і лысіну. Узяў папяроску і пачаў некалькі хвілін прыслухоўвацца да цішыні. Васіль баяўся зноў пачуць, той страшэнны гул самалётаў, які не выйшаў з яго памяці. Вецер з лесу толькі даносіў спевы птушак. Потым, Васіль зайшоў у свой двор і абдумаў дзеянне ў сваёй галаве: “ – У вёсцы заставацца небяспечна, вось-вось могуць прыйсці сюды немцы.”
Зайшоў у дом. Твар яго задуменны, строгі. Бровы пацяжэлі і апусціліся. Ён не казаў лішніх слоў і таму адразу раздаў абавязкі.
– Будзем сыходзіць з вёскі! – упэўнена сказаў муж жонцы, загадаўшы збіраць рэчы.
У яго голасе была цвёрдасць, рашучасць, якая давала надзею на лепшы зыход.
Васіль узяў з сабою Сцяпана і выйшаў на двор. Яны разам узялі з хляву дзве рыдлёўкі і пайшлі ў лес капаць яму. Капаць глебу было лёгка, зямля мяккая. Але Сцяпан хутка пачаў стамляцца, зняў з потнай галавы шапку, расшпіліў кашулю. Да ночы, яны правялі ў лесе. Нараніцу ж, секлі дрэвы і клалі бярвенні да сценак. Будавалі дах зямлянкі, рыхтуючыся пакінуць сваю хату.