Размер шрифта
-
+

Каб жыць… - стр. 4

“Каго? Чаго? Мне баяцца?!” – падумаў і дастаў трубку з тытунём дзед Ян.

Уся сям'я Лешанок схавалася ў сваёй выкапанай зямлянцы.

Вёска стаіць у густым дыме, пакрылася чорным пылам. Людзі яшчэ бегаюць, мітусяцца, слёзы адчаю засцілалі ўсё перад сабой. На зямлі ляжалі некалькі забітых, над імі плакалі старыя. Стрэлы ўнеслі страх і парадак, спынялі хаос. Пачалі зганяць мірных жыхароў у адзін натоўп.

Як палоханы статак стаялі людзі ў асяроддзі салдат. З вялікім гонарам, нямецкі афіцэр гаварыў на сваёй роднай мове. Перакладчык гучна распавядае, аб чым даносіў ім немец. Пасля строгай прамовы, усіх замкнулі ў некалькіх хатах.

Вярталі назад, і тых, хто ўсё ж такі ўцёк, і дрэнна схаваўся. Невядомыя салдаты, добраахвотнікі на конях, зганялі назад у вёску людзей для агульнага парадку. Немцы баяліся фарміравання партызанскіх атрадаў, паўстанняў. Кожны ўпушчаны чалавек, гэта небяспека для іх.

У Пратасах усталявалася новая ўлада.

Сям'і Лешанок было жудасна, нязвыкла, праводзіць ноч у волкай, прахалоднай, замаскіраванай галінкамі елі, яме. Дзе была земляная падлога, сцены, закапаныя ў столь. Вольга з Ірай ад страху і неразумення, не раз задавалі пытанні матулі, на якія тая, траціла ўсё менш слоў. Усім было не па сабе.

На досвітку наступнага дня, над лесам праляталі самалёты. Раздаваліся стрэлы. Самалёты пускалі кулі ў густыя лясы, дзе відавочна былі свежыя выкапаныя зямлянкі. Стралялі і ў рухаючых, уцякаючых людзей.

– Іра, Надзя, прычыніце падушкамі дзверы! – строгім голасам прамаўляў бацька.

Сам жа ён, з жонкай Палінай і старэйшым сынам Сцяпанам, падносіў пярыны ўверх, каб кулі не прабілі дах іх прытулку. Стук ад куль. Маўчанне ў цемры. Дзяўчаты, зачыніўшы вочы, ляглі на глебу.

Страляніна скончылася. Праз гадзіну, Васіль выбраўся з зямлянкі на разведку. Нямецкіх салдат паблізу няма, няма не якіх мільгаючых чалавечых сілуэтаў.

Яшчэ да вечару, зноў над імі пралятаў самалёт. Сёння за дзень было два налёты.

Новы дзень уносіў яшчэ больш праблем. Нямецкія баявыя машыны, віселі і віселі ў небе. Масава, адну за другой, бамбілі зямлянкі. Стала яшчэ менш бяспечна заставацца ў волкім прытулаку. Сям'я, з шасці чалавек, сядзела і са страхам прыслухоўвалася да гулу паражальных выбухаў. Задрыжала зямля ад удараў, стаяў жудасны грукат. Некалькі снарадаў лягло прам перад імі.

Нарэшце, абстрэл спыніўся.

– Усе жывыя і здаровыя? – азіраючыся па баках, спытаў Васіль.

Паліна разгледзела дзяцей.

– Так, усе дзеці цэлыя. – уздыхнула з палягчэннем.

– Значыць так… – стаў тлумачыць новую задачу Васіль.

Каб схавацца ад нямецкіх салдат і самалётаў, ім давялося сыходзіць яшчэ далей, бліжэй да балотаў. Бегчы на хутар не мела сэнсу, немцы і туды дабяруцца.

Страница 4