Размер шрифта
-
+

Хаціна - стр. 5

Знойдзены ліст, не дапамог наблізіцца да чагосьці новага, не прывёў да зачэпак. І цяпер сам Бацюк, як і іншыя паліцыянты, не мелі ўяўлення, дзе ж шукаць Віктара. Чым жа быў заняты навуковец, над чым працаваў мужчына перад знікненнем? Скончылася цікаўнасць у шэрыфа, каб шукаць адказы.

У той пахмурны дзень, хлопец толькі на некалькі хвілін заехаў у бацькаву хату. Ён не заходзіў унутр, а задумліва пастаяў каля ганка. Алесь ціха дыхаў і глядзеў на магутны дуб, што нерухома трымаў на сабе дзіцячыя арэлі. Глядзеў на вяршыні хвойнага лесу. Гэта месца выцягвала з яго лепшыя ўспаміны. Ён паглядзеў на зямлю, сумнымі вачыма павадзіў вакол сябе. Успамінаў, як ён быў занадта малы, калі яго ўпершыню прывезлі сюды. Як раз у год, у дзяцінстве, ён праводзіў час з дзедам Мікалаем. Алесь затужыў, уміг зніклі яркія фарбы тых успамінаў. Зараз жа ён застаўся адзінокім дарослым хлопчыкам без сям'і. Твар Алеся зрабіўся замкнёным і сумным. Ён больш не мог тут знаходзіцца. У тую гадзіну хлопец сеў у машыну, са злосцю і болем у душы, расчаравана пакінуў сямейны ўчастак.

Праз год, страціўшы ўсякую надзею, Алесь вяртаецца ў хаціну. Прахалоднай раніцай, дваццацішэсцігадовы Алесь, праязджаючы па злёгку пазелянелай лясной дарозе на чорным пазадарожніку, адчуваў сябе спакойна і ўпэўнена. Светлавалосы хлопец ехаў аднекуль з поўдня, каб зраўняць праклятую хаціну з зямлёй і вызваліць свае благія думкі. Увесь гэты час ён быў разбіты, вінаваціў ва ўсіх знікненнях гэтую хату, якая зараз нагадвае яму больш аб дрэнным, чым аб добрым.

Па прыездзе шыракаплечы Алесь званком апавясціў шэрыфа аб спыненні ўсялякіх пашуковых работ і што ён гатовы змірыцца з тым, што адбылося з яго сям'ёй. Бацюк пасля тэлефоннай размовы, прыехаў асабіста да старой хаціны. Ён прыпаркаваў свой штатны аўтамабіль побач з велізарным дрэвам.

На дубе слаба трымаліся аранжавыя леташнія апошнія лісты, якія перажылі халодныя зімовыя дні. Вецер павольна калыхаў іх, а галіны, павольна адпускалі хвалістае лісце на машыну. Дуб быццам не хацеў развітвацца з мінулым, пакідаючы адну маладую галіну з пражытай лістотай.

Паярчэй стала свяціць сонца, дзень абяцаў быць па-вясноваму цёплым. Шэрыф сустрэў коратка стрыжанага светлавалосага хлопца ля ганка хаты, зірнуў на яго гладкапаголены круглы твар звычайным поглядам. Хлопец стаяў каля хаты ў чорным паліто, шэрых нагавіцах і ў чорных туфлях. Сын вучонага быў невысокім, меў сярэдні рост і шчыльны целасклад. Алесь прысеў на прыступкі і не прайшло хвіліны, як да яго падсеў саракашэсцігадовы Бацюк. Яны пераглянуліся.

Страница 5