Размер шрифта
-
+

Хаціна - стр. 34

– Шампанскага? – спытала дзяўчына.

Алесь зноў пачуў вытанчаны голас дзяўчыны ў зялёнай сукенцы. Яна стаяла побач, трымала ў руках два келіхі шампанскага, шчыра ўсміхалася.

– Так. Дзякуй. – узаемна ўсміхаючыся, адказаў ён. – Я цябе ўсюды шукаў.

– Праўда? Дык чаму ж не знайшоў? – ціха вымавіла яна.

– Ты ўмееш добра хавацца. Але ў цябе выдатна выходзіць знаходзіць мяне. Ты ж на гэты раз мяне ні з кім не зблытала.

– Не. На гэты раз, не.

– Складзеш мне кампанію? – спытаў Алесь. – Я тут упершыню.

– З задавальненнем. – ціхім, ласкавым голасам адказала дзяўчына.

– А як жа твой сябар?

– Які? Ах так…ён…ён пакінуў мяне. – далікатна адказала дзяўчына і тут жа спытала: – як табе карціна?

– Яна выдатная.

Вызваліўшыся ад імгненных ўспамін, Алесь хутка вярнуўся ў сучаснасць, дзе атачалі яго змрочныя сцены, якія выстаялі пасля бамбёжкі, дзе салдаты з халоднымі тварамі незадаволена расхаджвалі па будынку. Марына ляжала ля яго ног на раскінутых мастацкіх палотнах. Хлопцу было не па сабе.

Тым часам Катляроў шырокім крокам падышоў да Зуйко і спытаў:

– Лейтэнант таксама тут?

– Так дакладна. – дзіўным, асіплым голасам адказаў радавы.

– І даўно яны вярнуліся? – падазрона спытаў Катляроў.

– Не ведаю.

– Заставайся тут. Працягвай сачыць за горадам, толькі зараз з таго вузкага аконнага праёму. – спакойна пакамандаваў Катляроў і выйшаў з памяшкання.

Зуйко перанёс снайперскую вінтоўку па загадзе камандзіра, настроіў прыцэл і стаў назіраць за спакоем параненага горада. Ён адчуваў у душы лёгкую мяцежнасць, прадчуваў, што неўзабаве адбудзецца нешта дрэннае. І гэта пачуццё адцягвала яго ад пільнага дазору. Зуйко не гадаў, што адбудзецца, ён задаваў сабе толькі адно пытанне: «Дзе ж гэта здарыцца?» Час ад часу ён паглядаў на Траўніка. Заўважаў, як той даставаў з заплечніка аптэчку, нешта казаў, шаптаў, нахіляўся да дзяўчыны зноў і зноў.

Алесь пальцамі дакрануўся да тонкай шыі Марыны і адчуў слабы пульс. Тады ён неакуратна стаў корпацца ў медыцынскім чамаданчыку. Недастаткова шмат было ў гэтай прамавугольнай белай скрынцы з чырвоным крыжам. Хлопец паводзіў сябе разгублена і няўмела. Адкінуўшы інструменты для аказання хірургічнай дапамогі, Алесь даставаў лекі. Ён чытаў назвы прэпаратаў, перакладаючы таблеткі і бутэлечкі ў бок. У рэшце рэшт, ён узяў маленькую карычневую бутэлечку аміяку і кавалачак ваты. Затым адкруціў крышку флакона з празрыстай вадкасцю і рэзкім пахам. Трохі прамачыў вату і паднёс яе да носа дзяўчыны ў надзеі, што гэта дапаможа. Праз секунду яна адкрыла свае карыя вочы, яны замяталіся ў розныя бакі. Марына не разумела, што з ёй адбываецца. Перад ёй сядзеў усмешлівы светлы хлопец у ваеннай шэрай уніформе, на якую быў накінуты чорны плашч. Алесь шчасліва глядзеў на яе аднаўленне, а таксама радаваўся таму, што ў яго ўсё атрымалася. Дзяўчына падняла галаву, пыл з яе доўгіх прамых валасоў разляцеўся, зайграў вакол галавы. Марына агледзелася. У страшным, параненым памяшканні яна ўбачыла бяздушны кінуты погляд салдата Зуйко. Затым спалохана зірнула на радавога Траўніка і хутка абняла яго. Знаходзячыся ў нядоўгіх абдымках, Алесь адчуў сябе сапраўдным у гэтым свеце, па-сапраўднаму жывым. Цяпло ахапіла яго цела, радасць ахінула яго галаву. Ён зноў вярнуўся да любоўных адчуванняў. Але Марына, прыйшоўшы ў крыху больш цвярозыя пачуцці, прыбрала свае рукі ад хлопца, адціснула яго.

Страница 34