Хаціна - стр. 14
– Паслухай, я дарма з табой падзяліўся сваімі планамі на гэту хату. Але я ўжо вырашыў, што нічога не буду зносіць і тым больш прадаваць! – не пагадзіўшыся адказаў Алесь. – Абыдзешся ты без працэнтаў. Дарма ты прыехала…хопіць мне дзяліцца з табой сваім жыццём… Мы не можам быць сябрамі! Сыходзь!
Алесь прысеў зусім блізка, каля, дзвярэй, на апошняе неразабранае крэсла. Ён апусціў галаву і не меў намеру працягваць з ёй размову. Пачаў углядацца ў лапці. Хлопец жадаў толькі аднаго, разабрацца з тым, што адбылося з ім. Сёння Алесь не быў ласкавым і мяккім, як часцяком, у зносінах з Марынай. Яна перашкаджала яму сканцэнтравацца, перашкаджала добра абдумаць яго розныя версіі мінулай ночы.
– Та-ак…усё зразумела. Ты ўсё той жа эгаіст! Ну і жыві тут…у гэтым лесе! Адзін! Пра мяне можаш забыць!
Застукала чорным абуткам Марына і, адчуваючы, што ёй тут няма чаго рабіць, выйшла з хаты. Яна зрабілася яшчэ больш злоснай і таму, хутка памчалася з участку. Алесь жа, пасля сыходу Марыны з хаты, устаў і падышоў да светлага акна з шэрымі фіранкамі, ён правёў позіркам ад’язджаючую машыну, а затым, блізка падышоў да стала. На ім, сярод сініх і зялёных пыльных кніг, ён адшукаў кінуты ім раней бацькоўскі нататнік. Алесь зноў узяўся за прачытанне ледзь разборлівага почырку. Але на гэты раз ён больш старанна, сканцэнтравана праходзіў па старонках, спрабуючы ўхапіцца і адшукаць самае галоўнае ў іх. Почырк бацькі быў бязладны і таму з усяго нататніка, Алесь змог прачытаць толькі гэта:
«Я знайшоў энергію…пры вывучэнні і вынаходстве мной было даказана…ажыццяўленне…усё, што адбываецца ў тым ці іншым свеце, нагадвае карту, якая дае магчымасць адшукаць згубленае, схаванае і дазваляе дакрануцца да… Карта…мэтай якой змяніць…гэтага свету… і не патануць у жаданні застацца ў ім.
Не давярай незнаёмцам, тым, хто кажа, што ведае цябе… Асцерагайся іх ідэй… Давярай толькі сабе…
Толькі адкрыўшы дзверы, узяўшыся за залатую ручку ў выглядзе залатога шара з гравіроўкай, ты зможаш вярнуцца дадому ці ж перамясціцца ў іншы свет…усё залежыць ад колькасці пр…ад думак…парталы вельмі цяжка адшукаць. Пакуль не ведаю, як гэта працуе і хто за гэтым стаіць. Працягваю скачкі. Смерць ад кулі ў іншым свеце, гэта велізарны і пакутлівы боль…смерць з пакутамі адкідвае, адматывае час, на хвіліну назад, каб можна было пазбегнуць яе ў будучыні…па словах вандроўніка, якога я сустрэў на вайне…на сваім шляху,…памерці можна двойчы…паміраючы ў трэці раз, ты гінеш назаўжды…немагчыма выбраць свет без спецыяльнага прыстасавання,…але я знайшоў яго…не разумею чаму, гэта не…я схаваў яго ў…яны ідуць за мной, шукаюць мяне і хочуць забраць…забіць мяне.»