Хаціна - стр. 16
Вярнуўшыся да бацькоўскага дзённіка, хлопец спрабаваў адшукаць у ім галоўны рычаг, сілу, якая адкрыла яму іншы свет. Пару хвілін ён удумваўся, збіраў адвагу, шукаў рашучасць у сабе. Было няпроста і незразумела. У роспачы, якая надавала яму сілу, Алесь думаў пра маму. Яго сэрца амаль замерла ад сумных і нудных думак: ён так даўно заставаўся без самага роднага чалавека ў жыцці і гэта яго штурхала на рызыку. Пасля чаго хлопец зняў пальчаткі і дзёрзка кінуў іх на падлогу. Ён зноў паўтарыў усе тыя дзеянне, якія ўпершыню адкрылі яму нязведаны свет. І ў гэты момант тугі пра маму, хлопец прыклаў далонь да шара. Ён нядбайна і няўважліва падняў перад сабой залатую сферу, дзе была гравіроўка «В-0». Алесь тоўстым пальцам дакрануўся да пазнакі, якая імгненна кальнула яго, узяўшы кроплю крыві. Ён не паспеў прыбраць палец, як шар, нібы іскра ў ночы, зазяў і ахапіў залатым святлом яго цела. За імгненне малады чалавек выпарыўся, зусім не падазраючы аб новых загадкавых наступствах і падзеях, якія паўплываюць на далейшы яго лёс і на лёс іншых людзей.
4.
Ноч. Удалечыні, злёгку весялілась маланка, дрыжаў страшэнны гром. Праз тоўшчу хмар, разразаючы клубні змрочных аблокаў, прабіваўся ваенны самалёт. Гучна гулі рухавікі нябеснага транспарту. Чорны корпус, ад пробліскаў надыходзячай навальніцы, мільгаў у шэра-белай афарбоўцы.
На борце, у мяккім паўзмроку і ў поўным маўчанні, у асяроддзі салдат, удумліва стаяў Алесь.
– Салдат! Ну-ка сеў на месца! – гучна, па-камандзірску, аднекуль з крыкам прагучаў голас.
Ад нечаканасці, спахапіўшыся, Алесь хутка прысеў на цвёрдае сядзенне, прыціснуўшыся спіной да сценкі паветранага судна. На борце, не лічачы пілотны экіпаж, з Алесем знаходзілася яшчэ пяцёра вайскоўцаў. Салдаты сядзелі ля сцен, адзін насупраць аднаго. Алесь, як і ўсе вайскоўцы, быў у цёмна-шэрай вайсковай форме, з адметнымі знакамі на плячы і грудзях: аранжавы круг, у сярэдзіне якога чорны квадрат. На спіне ўсіх байцоў вісеў добра ўкамплектаваны парашут. На грудзях маленькі заплечнік і аўтамат. Алесь, у лёгкім здзіўленні азіраўся. Не паказваючы сваю слабасць і спалоханасць, ён хацеў думаць, што гэта ўсё несапраўднае. Адно толькі пытанне ўсяляла ў яго сумнеўныя пачуцці: ці змагу я вярнуцца дадому? У яго вялікіх вачах быў роздум і насцярожанасць. У змрочным асвятленні амаль немагчыма было ўбачыць усіх салдат. Алесь толькі злёгку заўважаў сілуэты благога хлопца, які моўчкі сядзеў насупраць яго. Салдат трымаў сваімі тонкімі халоднымі пальцамі фатаграфію. Гледзячы на яго, Алесь захваляваўся, у яго прачнулася пачуццё страху і прадчуванне непрыемнага. Ён быццам толькі што прачнуўся і пачаў круціць у сваёй галаве толькі адны пытанні: «Дзе я?», «Які зараз год?», «Я на вайне або на якіх-небудзь вучэннях?.. » Ён не панікаваў, працягваў ціха сядзець, дадаючы да пытанняў яшчэ тое, што тычылася яго бацькі і таямнічага партала. Усё станавілася яшчэ больш заблытаным, чым раней. Хлопец пільна ўслухоўваўся і ўглядаўся ў чорныя, змрочныя месцы самалёта.