Размер шрифта
-
+

Па той бок - стр. 17

Мы падбеглі да маяка. Ён быў з выкладзенай чырвонай цэглы, афарбаваны ў бел-чорную фарбу, якая амаль аблезла з яго сцен. Я пакратаў маяк рукамі, абышоў яго па крузе. Дзвярэй у маяку не было, галоўны ўваход даўно пахаваны глыбока ўнізе. Замест іх, у сцяне, над узроўнем паверхні, было нешта падобнае на ўваход. На месцы выбітых цаглін знаходзіўся невялікі праход, які быў зачынены знутры цёмным лістом металу. Гэта прымушала мяне турбавацца яшчэ мацней. Я азірнуўся назад і ўбачыў, як выдмы імгненна схаваліся ў пяшчаным тумане. Бура хавала ў сабе вялікую плошчу пустыні, злавесна паглынаючы ўсё на сваім шляху. Нягледзячы на сваю стомленасць, я зняў з пляча штурмавую вінтоўку і, што ёсць сілы, стаў біць прыкладам па метале, які закрываў уваход. Загароду хістала, але, як бы я ні стараўся, яна не падала ад маіх удараў. У гэты час вецер узмацніўся і біў мацней у спіну. Пясчынкі ўжо не былі такімі безабароннымі, яны білі мяне яшчэ мацней. Вочы мае чырванелі ад болю, пускалі слёзы. Вось-вось нас ахопіць і накрые бура, мы апынемся ўнутры яе. У гэты момант робат мяне злёгку адштурхнуў, і я міжвольна зрабіў крок у бок. Ён, адным ударам сваёй сталёвай рукі, выбіў загароду.

Я першым улез унутр маяка, следам хутка ўскочыў робат. Менавіта зараз бура разгулялася ў поўную сілу. Вялікая колькасць пяску сыпалася да нас. Ф-11 хутка падняў адбіты ліст металу і прыкрыў праход. Прыбіў яго на месца магутнымі ўдарамі сваёй непарушнай рукі. Цяпер мы стаялі на лесвіцы. Я крыху адкашляўся, атрос ад пяску і адразу ж агледзеўся. Затым дастаў ваду з заплечніка, працёр вочы і ўвесь твар.

Ад уваходу і ўніз, па сцяне, віселі драты, на якіх размяшчаліся маленькія яркія дыёды. Яны нястомна свяцілі, часам хутка мігцелі. Агні нібы паказвалі нам, запрашалі спусціцца ўніз.

Калі тут ёсць святло, значыць, ёсць і людзі. Я спадзяваўся, што там, унізе, нас добра сустрэнуць добрыя людзі і дапамогуць мне з адказамі на ўсе мае пытанні, прапануюць добры адпачынак, ежу. Хочацца спадзявацца толькі на гэта.

Я думаў толькі аб спакоі. Вымыць ад пяску твар і цела. Не перашкаджала б добра паесці, вельмі ўжо хацелася. Усё гэта падарожжа стала мяне раздражняць, хутчэй бы яно скончылася. Я не той чалавек, які любіць пераадольваць такія складаныя перашкоды. Гледзячы на свае далоні, якія былі занадта далікатнымі і мяккімі, я зноў і зноў думаў пра гэта.

Бліжэй да змяркання, мы пачалі асцярожна спускацца. Робат ішоў першым, а я асцярожна рухаўся за ім. Прыступак было не занадта шмат. І калі мы спусціліся, прыадчыненыя драўляная дзверы ўсталі перад намі. Ф-11 не стаў адразу заходзіць за іх – ён чакаў мяне. Калі мы разам сталі ля дзвярэй, я працягнуў руку, каб адкрыць іх цалкам. Нечакана, за гэтымі дзвярыма пачуўся шоргат, і я прыбраў руку. Павярнуўся да робата. Паказаў яму, што той павінен заходзіць першым. Ён нетаропка ўвайшоў у жылое памяшканне маяка, я ўважліва прыслухоўваўся да яго хадзе, як і да ўсяго шоргату. Зрабіўшы пару крокаў наперад, робат спыніўся. Я ўвайшоў у памяшканне ўслед за ім, паказаўся з-за спіны робата, тут жа спыніўся. Стаяў побач з ім.

Страница 17