Нязніклыя - стр. 14
– Так. Я проста здзіўленая тваім сховішчам. Тут столькі ўсяго… Мабыць, ты з першага дня тут.
– Можна і так сказаць. Я раней працаваў тут, у гэтым памяшканні. Праўда, гэта ўжо не назваць крамай… Прыйшлося пераабсталяваць памяшканне. Адаптавацца.
Паліна, не адводзячы вачэй ад сабакі, ціха падышла да хлопца.
– Гэта што атрымліваецца?! Твой сабака адчыніў нам дзверы?
– Так. Яша добра навучаны. Гэта на той выпадак, каб іншыя не змаглі адчыніць дзверы, уварвацца ў мой дом з вуліцы, калі мяне няма. Ты не адказала мне, ты ананасы любіш? У мяне ёсць пару слоічкаў, – ён адышоў ад стала і адкрыў белыя дзверы, увайшоў у маленькае памяшканне якое нагадвала каморку. – Ёсць яшчэ бульба, праўда яе мала, але мы можам зварыць пару… Ёсць салодкае: цукеркі і шакаладкі. Яны ў мяне добра захоўваюцца. Што будзеш?
Хлопец корпаўся ў кардонных скрынках, перастаўляў іх, шукаў, чым жа пачаставаць госця. Яму хацелася спадабацца Паліне, ён пералічваў усё, што знаходзіў. Дзяўчына падышла да дзвярэй каморы і загаварыла:
– Зараз не да ананасаў. Ты казаў пра іншых людзей. Ёсць яшчэ людзі, якія не зніклі? Тыя, якія з вуліцы спрабавалі ўламіцца да цябе… А тыя жудасныя крыкі, якія я ў першыню пачула…чые яны?
– Давай пазней пра гэта пагаворым. Добра? У нас шмат часу. Табе б спачатку памыцца. Валасы вунь, якія…ў пылу. Прывядзі сябе ў парадак. Суседнія дзверы. Там ёсць вада, я збудаваў невялікі душ. Ты разбярэшся, што і як там працуе, на самай справе там усё лёгка. Павернеш кран і, вада пойдзе. Там і цёплая ёсць. Толькі не занадта захапляйся, – адказаў хлопец і ўзяў у рукі невялікую папяровую скрынку.
– Ах, крута, што ў цябе ёсць душ з цёплай вадой!? Я зараз з задавальненнем яго наведаю. Але, ад размоў, ад маіх пытанняў ты не сыдзеш.
– Нікуды не дзенуся, адкажу на ўсе.
Дзяўчына адчыніла дзверы, зірнула на душавую. Затым адышла, узяла ўсялякія рэчы з свайго заплечніка, сярод якіх быў завостраны нож з цёмна-зялёнай рукаяткай. Яна схавала яго ў чыстым адзенні і хутка пайшла за дзверы. Паліна не на ўсе сто працэнтаў давярала Мікалаю, бо яна ледзь ведала гэтага чалавека. Але таксама, яна не змагла выстаяць перад душавой і таму, амаль не думаючы, паспяшалася вымыць цела.
III
Заміргалі лямпачкі над столлю. Мікалай быў устрывожаны тым, што за два апошнія дні збоі сталі часцей. Быццам нешта намякае на тое, што святло вось-вось зусім згасне. «Толькі не зараз.» – падумаў хлопец, упрыгожваючы стол ежай. Святло больш не сваволічала, пакінула ззаду ўсю трывогу прысутных.
Паліна доўга не выходзіла, яна атрымлівала асалоду ад цёплай вады, якая награвалася ад электрычнасці. Яна нібы ажывала, адчувала свабоду, быццам змывала з сябе ўсю цяжкую ношу.