Размер шрифта
-
+

Губляючы мары - стр. 2

– Я хачу цябе праводзіць! – сказаў Толя.

– Я не супраць! – адказала яму Каця.

Яна была агаломшаная тым, як хутка яна адказала яму. Каця заўсёды асцярожнічала з хлопцамі. Але з ім, яна паводзіла сябе па-новаму, ва няўласцівай сабе манеры.

Яны ішлі па шэрым тратуары, часам не думалі аб чым гавораць, нібы знаходзіліся ў адключцы. Размовы ўсё больш ішлі ад Толі, Каця саромелася казаць першай, але адважна падтрымлівала яго ў адказ словамі. Перад тым як развітацца, Толя прапанаваў ёй заўтра сустрэцца, больш даведацца адзін пра аднаго. Каця была не супраць яго прапановы і бяз роздумаў пагадзілася. Усе пачуцці, што нарынулі на іх сэрцы, усялялі ўпэўненасць у вырашэнні іх учынку.

Спатканне за спатканнем. Сімпатыя перарасла ў каханне.

Толя быў рамантычным і адважным хлопцам. Ён любіў радаваць і песціць сваю дзяўчыну, увесь свой вольны час ён хацеў праводзіць толькі з ёй. Стаў знікаць для сяброў і для бацькоў, рэдка сустракаўся з імі, амаль не зазіраў да іх у госці. Не было ў яго ніякага сумневу, што ён шчаслівы з Кацяй.

– Ты маё ўсё! Я вельмі кахаю цябе! – казаў, паўтараў часта ён Каці.

Яго словы лашчылі яе, Каця была зачараваная сваім хлопцам.

Каця ў гэты час жыла ў сяброўкі, з якой вучылася разам. Яна плаціла маленькую суму за свой куток. Знайсці здымную кватэру і пераехаць кудысьці, не было магчымым, гэта было дорага для яе. Аднойчы, раніцай, сяброўка Каці паведаміла ёй, што пара б з'язджаць, сяброўка была незадаволеная тым, што Каця заседзелася ў яе ў кватэры. Такім чынам, Каця стала неспакойна хадзіць па пакоі, яна была здзіўленая гэтак цвёрдай прамовай сяброўкі. Яе змрочны настрой адбіўся на яе да волі спакойную натуру.

Каця хавала свае праблемы ад Толі. Яна давярала яму, ёй проста не хацелася мяняць настрой іх шчаслівага моцнага кахання. Яна баялася разбурыць або змяніць прышэдшыя радасці абодвух.

Як бы Каця не хавала сваю занепакоенасць, Толя адчуў, што з Кацяй нешта не так. Прыкідвацца, быццам усё добра, ёй не ўдавалася, толькі пад моцным ціскам кахання, Каця раскрыла ўзнікшую цяжкую праблему.

Спачатку Толя быў крыху разгублены, быццам не ведаў, як ёй дапамагчы. Але праз хвіліну ён зірнуў на Кацю задаволеным выглядам і вясёлай усмешкай. Толя прапанаваў пераехаць Каці да яго, у двухпакаёвую кватэру. Гэта рашэнне для яго здавалася выдатным варыянтам. Каця станоўча адказала на яго прапанову. Толя горача абняў Кацю. Ва ўсім гэтым аптымізме яны перасталі думаць пра нешта дрэннае.

Дваццацігадовыя закаханыя тут жа з'ехаліся жыць разам.

Гэта быў новы, наступны этап іх адносін. Яны адчулі сябе больш дарослымі і адказнымі. Каця прабеглася па пакоях новай для яе кватэры, яна была заклапочаная пераездам. Па яе жаданні, яны зрабілі перастаноўку ў кватэры. Каця стала гаспадарыць па дому, прыбіраць і гатаваць. Яна была не з тых, хто палохаўся гэтай працы. Каця стварала ўсю ўтульнасць дома. Вядома, у новай кватэры ёй было спачатку нязвыкла, яна быццам тужыла па мінулым доме, хоць не сказаць, што яна была там занадта шчаслівая. Каця перавезла таксама свае любімыя кнігі, маленькая палічка ў яе пакоі, была маленькім шчасцем, роднай бібліятэкай яе юнага жыцця. Цяпер жа, праводзячы ўсё больш часу з Толям, у яго кватэры, ёй атрымлівалася адганяць нуду. Яна з задавальненнем рухалася наперад. А зносіны з сяброўкай сыходзіла ўсё далей у мінулае, да таго часу, пакуль яно не стала канчаткова ціхім успамінам.

Страница 2